Нашы мерапрыемствы



  
24 красавіка 2015 год









 12 сакавіка 2015 год





7 верасня 2014 год
Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня.
   Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.
  Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.
      Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"
     Заслаўе - адзін са старажытных гарадоў Беларусі: упершыню   згадваецца ў летапісах пад 1127 годам, але заснаваны намнога раней.
   Тут захаваліся дзіўныя гістарычныя помнікі, на базе якіх у 1986 годзе быў створаныгісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе".
      
Сёння музей-запаведнік змяшчае помнікі міжнароднага і рэспубліканскага значэння:
гарадзішча "Замэчак" (X-XI стст., летапісны Ізяслаўль)
курганныя могільнікі X-XI стст.
гарадзішча "Вал" з кальвінскім зборам (XI-XVII стст., заслаўскі замак)
касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (другая палавіна XVIII ст.)
палацава-паркавы комплекс Пшаздзецкіх
Для шматлікіх наведвальнікаў адкрыты:
музейна-выставачны комплекс
этнаграфічны комплекс "Млын"
музей-ДОТ
Дзіцячы музей міфалогіі і лесу

    Этнаграфічны комплекс "Млын" створаны ў гонар захаванага ў      Заслаўі паравога млына– помніка мукамольнай вытворчасці   пачатку XX ст. У комплексе ёсць таксама Хата завознікаў, свіран, кузня.
У музеі-запаведніку "Заслаўе" праходзяць тэатралізаваныя экскурсіі, батлеечныя спектаклі.



У гімназіі №30

Замалёўкі на клятчастым лістку або пачак запалак знутры


Спазніўшыся з перапынку, я не паспела сесці бліжэй, таму была адціснута больш празорлівымі пераемнікамі на апошнюю парту. Але ж ва ўсім трэба знаходзіць нешта для сябе, інакш усё жыццё прыйдзецца правесці ў пошуках. З майго дазору я бачыла большасць нашай аўдыторыі, што не магло не радаваць мой спрактыкаваны назіраннямі мозг. Першай з увайшоўшых была жанчына, потым прадстаўленая нам як Святлана Дзянісава, галоўны рэдактар часопіса «Маладосць». Ёй была адведзена роля першапраходца: мяккім вадаспадам словаў яна ўводзіла нас ў атмасферу беларускамоўнай натуральнасці і светлай утульнасці, якая з’яўляецца, калі группа людзей адчувае сябе адной цэлай часткай чагосьці. Скончыўшы свой маналог лёгкай самаіроніяй (о, якое цудоўнае і выміраючае пачуццё ў наша самамаркетынгавае стагоддзе!), яна перакінула нітку бяседы наступнаму герою дзеяння — Віктару Лупасіну, маладому паэту.





24 верасня, аўторак




«Бярозка» завітала да вучняў сталічнай гімназіі №30. У якасці выступоўцы – паэт, пісьменнік Генадзь Аўласенка. Творца распавёў прысутным, якімі былі яго першыя спробы пяра, і даў некалькі парад пра тое, як навучыцца пісаць вершы. У гэтым, дарэчы, добра можа дапамагчы яго кніга «Азы вершаскладання». Падчас сустрэчы адбылася прэзентацыя кнігі «Казкі дзядулі Дняпра», якая выйшла ў Выдавецкім доме «Звязда», а пасля – аўтограф-сесія. Вучні ўважліва слухалі аўтара, задавалі шмат пытанняў — ёсць надзея на новых аўтараў для «Бярозкі»!